epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Трэба ў снах лятаць

Звацца сокалам —

Мала птушкай быць,

Мала крылы мець,

У паветры жыць.

За аблокамі

Сокал неба п’е.

Званне сокала

Вышыня дае.

 

Каб паэтам быць,

Мала скласці штось

Й заміловацца

Рыфмай гучнаю.

Калі ў сэрцы верш

Не жыхар,

А госць

І паэзія будзе штучнаю.

 

Каб паэтам стаць,

Трэба ў снах лятаць,

Сэрцам свет абняць.

Каб паэтам стаць,

Трэба ў творчасці

Мець сцязю сваю —

Не сябе любіць,

А паэзію.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.