epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Трэба верыць

Крыкнуў певень, а ранку няма.

Памыліўся? Ці сонца спазнілася?

І хоць лета сінічцы прыснілася,

А ўсё роўна лютуе зіма...

 

Але ўсё ж у выцці завірух,

Ў маразы і крутыя завеі,

Каляндарны не спыніцца рух,

Не знікае праменчык надзеі.

 

Будзе лета і пець і квітнець,

Прыйдзе сонечны ранак ласкавы.

Трэба толькі чакаць і хацець,

Трэба верыць у светлыя з’явы.


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.