epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Тры чашы

Жыццё падносіць нам з напоямі тры чашы,

І кожнай з гэтых чаш мы ведаем цану.

І мы, пакуль жывём, яны ўсе, быццам, нашы,

О не, не ўсе, бо з іх мы п’ём толькі адну.

 

Адна, з вядомых чаш, напоўнена мінулым,

У ёй — часоў і спраў даволі сумны цень.

Ёсць з будучыняй чаша, мы пра яе ўсе чулі,

У трэцяй — наша сёння, адзін кароткі дзень.

 

З адной мы чашы п’ём, як колісь нашы продкі,

Перыяды жыцця — мы маем цэлых тры.

Па сутнасці — адзін, і той самы кароткі,

Дзень, у якім жывём, штодзённа да пары.

 

Што будзе — не жыццё, а што было — тым болей,

Адно — надзея, мара, другое — успамін.

Я паднімаю чашу, якую Бог дазволіў,

І «сёння» п’ю да дна, рэальны дзень адзін.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 14. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2021. - 376 с.