epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Тры тысячы сірот

Я непазбежна знікну, згіну

У нейкі дзень, у нейкі год.

Што я пасля сябе пакіну?

Больш за тры тысячы сірот.

 

І як жа сёння шчы́міць сэрца

Безперспектыўны далягляд.

Маім сіротам давядзецца

Бадзяцца між людзей і дат.

 

Станоўча лёс мы рэдка вершым,

А незавершана — часцей.

Пакутуюць сіроты-вершы

Горш нават за сірот дзяцей.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 13. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 480 с.