epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Трымайся за неба!

— Трымайся за неба,

мая дарагая —

Наспела патрэба,

Бо сёння стаіць

паміж намі другая —

Трымайся за неба!

 

— І ты, даражэнькі,

за свет гэты Божы

Трымайся зубамі,

Бо сёння другі,

за цябе больш прыгожы,

Стаіць паміж намі.

 

О-ё-ей! Не тое мы сказалі!

А-я-яй! Мы ж пажартавалі!

— Я ж хацеў так яе праверыць,

— У мой жарт лепш яму не верыць.

 

— Ды што ты? Хоць заўтра,

мая дарагая,

Чакай мяне ў сваты.

Няхай лепей згода

між нас пралягае

Ад хаты да хаты.

 

— Няхай, дарагі мой,

два сэрцы яднае,

Дзве песні, два лёсы,

Святая дарога кахання, якая

Квітнее, як вёсны.

 

— Любая!

Я цябе кахаю!

— Любы мой! —

Сэрцам успрымаю!

Вось яно, сэрцаў святкаванне!

Вось яно, вечнае каханне!



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 10. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 432 с.