epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Туга святая

Нішто душу так не вярэдзіць,

Як неба восеньскага плач.

Нібыта ў зааблоччы недзе

Жалобіць рэквіем скрыпач.

 

І сум з тугою заручоны

Нясе птушыны ўдалеч клін.

Перасядае ком салёны

У горле — і не без прычын.

 

Бо разам з клінам адлятае

І наш чарговы год жыцця.

І ад таго — туга святая,

І неба плача, як дзіця.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 10. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 432 с.