epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Тут і там

Бадай, што не было

такога дня,

Каб думкі мне

не апалілі сэрца.

Я памяццю

Хінуся да каня,

Душа нязменна

да яго хінецца.

 

І чым далей я

ад тае пары,

Выразней бачу

ў сваім лёсе коней.

Яны —

Маёй душы уладары,

Ўладараць непахісна

ў ёй і сёння.

 

Шэсцьдзесят год —

нямалыя гады,

Што час ад сёння

ў маладосць гартае.

Яднанне нашых душаў —

Назаўжды,

Любоў да коней

ува мне — святая.

 

І мне шкада

круты сучасны час,

Які далей

Ад шчырых душаў крочыць,

І маладых,

І інтэрнэтных вас,

Вас, хто каню

не зазірне у вочы.

 

І мне не вельмі

ўтульна сёння тут,

Я адхінаю

Новы час бяздушны.

Там коні —

незвычайны шчыры цуд,

Утульнасць там

і дзіўны пах канюшні.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 9. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 420 с.