epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Тут я свой

Як прыемна, летуценна

Па Лагойску крочыць!

Тут я свой, небезыменны —

Толькі б не сурочыць.

 

Вольна дыхаецца сыну

На зямельцы-маці.

Землякам я ўсё пакіну,

Што паспеў прыдбаці.

 

Светлалікі, ясназоры

Небасхіл натхненняў,

І душу сваю, і творы,

Мары і сумненні.


1990-2000

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.