epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Творчы дыялог

— Ты памятаеш, пры бальшавіках,—

Паэт гаворку распачаў панура,—

Які для літаратараў быў жах,

Як лютавала жудасна цэнзура?

 

А сёння вольна думцы і душы,

Што стрэльнула ў мазгі, тое й пішы.

 

Другі паэт зарагатаў ў адказ:

— Ды ты, я бачу прастата святая!

Занятыя кіраўнікі ў наш час,

Ніхто з іх сёння кніжкі не чытае.

 

Ці проза ім, ці вершы — хоць бы хны,

Такіх «звяроў» не ведаюць яны.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 14. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2021. - 376 с.