epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Ты — быццам прывід

Ты для мяне, як сон святы —

Узнёслых параўнанняў —

шмат.

Але адно, як боль, бо ты

Нібы міраж, як далягляд.

 

Шмат дзён мінула,

шмат міне,

А далягляд —

не шмат бліжэй,

Я да цябе —

ты ад мяне,

Адлегласць, як была раней.

 

Наканаваў, напэўна, хтось,

Нам сустракацца толькі ў сне.

То зноў няма цябе —

то ёсць,

Ты — быццам прывід —

ёсць і не.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.