беларуская электронная бібліятэка
заснаваная ў 1996
Ты — самая-самая,
Ты — лёсам абраная.
Жанчына — душа мая,
Жанчына каханая.
Ты — казачна-зграбная,
Душэўна-прыветная,
Чароўна-прывабная,
Ты — сонечна-светлая.
Жыццё без цябе, як сон.
Я жыў, як зашораны.
Я шчасцем дзівосных дзён,
Я Богам адораны.
© Беларуская Палічка // пры выкарыстаньні матэрыялаў спасылка на Беларускую Палічку абавязковая