epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Тыдзень...

Тыдзень беларускай мовы...

Свята?

Ганьба нам ад веку і да веку.

Толькі тыдзень мове —

Не багата,

Толькі тыдзень —

гэта здзек на здзеку.

 

Тыдзень можа быць

высокай моды,

Тыдзень —

алегархавага шыку.

Мова ж, як Радзіма —

назаўсёды,

Кожны тыдзень,

кожны год — без ліку.

 

Да святла —

дарога ўсё ж крывая,

У каго праз тыдзень запытацца:

— Гэта што?

Нам хтосьці дазваляе

Толькі тыдзень

беларусам звацца?



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.