epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

У абдымках бяроз

У абдымках бяроз

забываю пра сталы свой век,

І што я — дысгармоніі цень,

І што я — усяго чалавек.

 

У абдымках бяроз,

дзе вясной салавейка пяе,

Карані ўспамінаю свае,

І свой сорам пякучы —

грахі забываю свае.

 

У абдымках бяроз

я смяюся, сумую, пяю.

Тут кранае да слёз чысціня,

І узносіць мой лёс,

І душу напаўняе маю.

 

Як ты вабіш мяне!

Прывітанне, бярозавы гай!

Уплятай мяне ў косы свае,

Палані маё сэрца і зноў —

захапляй,

ачышчай,

абдымай!


1990-2000

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.