epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

У адказ — нікога

Адвечны шлях, які распачалі

З глыбінь вякоў мае пра-пра-прапродкі,

Не раз, напэўна б, лёг вакол зямлі,

Такі ён доўгі і... такі кароткі.

 

Мы, родныя, дагэтае пары

Ішлі праз тоўшчу часу паасобку.

Круціла ўсіх жыццё ў сваім віры,

Хтось паміраў малы, а хтось стары,

Стагоддзі за спіной — я стаўлю кропку.

 

Адвечны шлях...

Ды абарваўся след,

Які меў шчасце быці з ласкі Бога.

На прозвішчы на нашым — клінам свет.

— Гэй, Давідовіч!.. А ў адказ нікога.

22 кастрычніка 2019 г.

Два гады як памёр брат Косцік



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 12. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 416 с.