epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

У чыстым полі

Не чыста ў чыстым полі, як ніколі,

Ёсць ветру, дзе апробваць сваю злосць.

Я не шукаю ветру ў чыстым полі —

Ды што яго шукаць? Ён тут, ён ёсць.

 

З узрушанай душою, поўнай мараў,

З надзеяй сустракаю дзень за днём.

Вунь, бліскавіцы ўспыхваюць між хмараў

І захад, вунь, высвечвае агнём.

 

Прастора тут, для навальніц раздолле,

«Наломяць дроў», толькі прычыну дай.

Не страціла б ты толькі здольнасць, поле,

Вырошчваць тут жытнёвы ураджай.

22.VIII.2020



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 13. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 480 с.