epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

У дарозе

Я зноў у дарозе,

Са мной мае думкі,

Ды бабай на возе,

Гадоў маіх клункі.

 

Гадоў маіх вёсны

Гадоў маіх леты

Я й восеньскім сонцам

Ласкавым сагрэты.

 

Усё, як належыць,

Маё ўсё са мною.

А зімка заснежыць —

Я думкай з вясною.

 

Прад зімкай нязванай

Аб леце памару.

Сустрэну ціхмяна

Зімовую кáру.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.