epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

У дзецях — мы

У нашых дзецях — мы:

І дабрыня,

І жорсткасць,

Свет зычны і нямы

Антыхрыснасць і Боскасць.

 

Мы дзівімся — адкуль

Такое ў нашых дзецях?

Яны — то ледзь не нуль,

То лепшыя у свеце.

 

Усіх мяняе час

Й дзяцей безабаронных.

Яны бяруць ад нас

Па кропельцы,

Штодзённа.

 

І слоўнік нашых слоў,

І ўчынкаў нашых нізкі,

І да жыцця любоў,

І — не заўжды да блізкіх.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.