epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

У гісторыі след

У сячкарні часоў

Не спыняецца праца.

У жыццё я прыйшоў,

Каб не знікнуць — застацца.

 

Рассакрэчу сакрэт —

Каб бясследна не згінуць,

У Гісторыі след

Неабходна пакінуць.

 

Захавацца бы мне

У сваім хаця б часе.

Эх, вазьму й на сцяне

Напішу: «Тут быў Вася!»



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 14. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2021. - 376 с.