epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Ў канцы жыцця

Ў канцы жыцця

жыццё тугой імжыць,

Жывеш —

І ні на што не спадзяешся.

Ў канцы жыцця

вучыцца трэба жыць

Без сэрца,

бо ад болю захлынешся.

 

Калі жыццё ўсё

на жыцці ляжыць,

Не дапаможа жыць

і святы Ойча.

Ў канцы жыцця

вучыцца трэба жыць

Без памяці,

інакш яна прыконча.

 

Жыць неабходна —

Што тут варажыць!

Заўсёды будзе з намі

памяць сэрца.

Ў канцы жыцця

вучыцца трэба жыць,

Хоць толькі дзень адзін

І застаецца.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.