epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

У маёй душы

У маёй душы — неспакой,

У маёй душы — мешаніна,

Розных вестак — за роем рой,

І падзей — за лавінай лавіна.

 

Розных вестак — хлусні, маны,

Ад прадажнасці і да здрады.

І загнанае ў кут без віны,

Непачутае слова праўды.

 

Вар’яцее сцяна людзей,

На сцяну сцяна — ашалела.

І крывавіць душа ад падзей,

І ад смутку яна пачарнела.

 

І ўварваўся ў душу бедлам —

Неразумнасці нашай здабытак.

Крыўда з горыччу — напалам,

Не душа, а жыцця адбітак.


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.