epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

У мяне не стала мамы

У мяне не стала мамы...

А чаму не гасне сонца?

А чаму не гасне месяц?

Зорачкі чаму не зніклі?

 

У мяне не стала мамы...

А чаму вясна настала?

Як магла зямля прачнуцца,

Калі спіць у ёй матуля?

 

У мяне не стала мамы...

Не магу маўчаць аб гэтым,

Не магу згадзіцца з гэтым —

I ніколі не згаджуся...


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.