epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

У новых умовах

Жыці мушу я ў новых умовах,

У рэалій жыцця па абцасам.

І вакол больш

людзей выпадковых,

Чым правераных

«соллю» і часам.

 

Іх, надзейных,

Правераных — мала,

Гэта — лёсу дарунак бясцэнны.

З кім з’еў солі пуды,

іх не стала,

Ім ніколі не будзе замены.

 

Што ж датычыцца

новых знаёмых,

Тут зусім празаічная справа:

Што у іх за душой —

Невядома,

Што ўва мне —

ім зусім не цікава.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 9. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 420 с.