epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

У роце мазалі

Жыццё або забава?

У кожнага сваё.

А нам якая справа?

Нам даражэй сваё.

 

«Сваё» — ўвесь свет агульны,

Мы зрошчаныя з ім —

Культурны і разгульны,

Разумны й не зусім.

 

Сваё? Ў жыцці глабальным,

Складана жыць «свайму»,

Нас шторм жыцця знішчальна

Змяце па аднаму.

 

Свае рашаюць справы

(Чужое ўсё — не ў лік)

І людзі, і дзяржавы,

А гэта ўсё ж — тупік.

 

І хоць ад гэтай тэмы

У роце мазалі,

Мы «мудрыя», але мы

Мазгоў не набылі.

 

Ці ж можна жыць дваяка,

Дзень мудрым, дзень дурным?

Мы слоўмі сцелем мякка,

Ды жорстка спіцца ўсім.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 14. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2021. - 376 с.