epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

У рукі флаг

Здаралася і мне з уладай быць на «ты»

І памятую я сваю пасаду тую.

Спусціўся на зямлю, спаліў усе масты,

Каб не было назад шляхоў —

І не шкадую.

 

Не раз у цэнтры быў

Адказных спраў, падзей,

Не па душы мне ўсё ж

Уладная аздоба.

І хоць не мала ёсць

Разумных там людзей,

Усё там не маё,

Я — творчая асоба.

 

Хто здольны да чаго,

Той прафесійны маг —

Я памятую гэту ісціну старую,

Таму, кармільцы нашы,

Вось вам у рукі флаг,

Кіруйце ўверсе там,

Я вершам «падкірую».



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 13. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 480 с.