epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

У сасновым бары

У адбымку часоў

Бор грыбніцу спяліў.

Вунь — агонь верасоў —

Толькі б лес не спаліў.

 

Тут — бурштыны брусніц

І чарнічныя сны.

Пах духмяных суніц,

Звон празрыстых крыніц

Ад вясны да вясны.

 

Птушкам вольна ў бары,

Вецер бачыць тут сны.

На сасновай кары

Пазалота зары,

Ўнізе — мхоў дываны.

 

Замілоўвае слых

Калыханка вякоў.

Бор сустрэне усіх —

І малых, і старых,

Пікнікоў, грыбнікоў.

 

Бор усіх правядзе —

Да спаткання, сябры!..

Ды відаць дзе-нідзе

Бруд ў сасновым бары.


2000-2007

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.