epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

У сэрца нож

Апошні час — нядобры чарадзей,

Нядобрымі навінамі частуе.

Нібыта боль усіх зямных падзей

Для аднаго мяне сабраць гатуе.

 

А гэта навіна — у сэрца нож:

«Акрыленасці» абсякаюць крылы...

І зноў я горка усміхнуўся — што ж,

Вялікі боль, ды не страшней магілы.

 

Там кожны твор — крывінка ці дзіця,

Слязьмі душы пасвенчана папера.

Загінуць можа творчы пласт жыцця,

А разам з ім — у чалавека вера.


1990-2000

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.