epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

У вечны вырай

Няўмольны час

Апошнi даў званок...

I ўсё прыцiхла ад вялiзнай страты.

Нiхто не пазаве мяне: — Сынок!..

Не стала мамы...

I не стала таты...

Сышла за iмi i утульнасць з хаты.

На чорных крылах адплылi яны

У вечны вырай...

Вечны — без прылёту.

I б’юць па сэрцы памяцi званы,

I боль — мацней,

Тужлiвей адзiнота...

У вечны вырай адплылi яны.


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.