epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

У віры падзей

Лёс мой іншы стаў —

Я цяпер радзей

У палоне спраў,

У віры падзей.

 

Без пасады мне

Лепей — вольны я.

Як заўжды, у цане

Пратакольныя.

 

Не бруіць, цячэ

Лёс — ну й што з таго?

Я здзіўлю яшчэ.

Я яшчэ — ого!

 

Груз гадоў — не здзек,

Старасць — не дакор.

О, мой сталы век,

Ты — мой лепшы твор!

 

Дрэва без кары

Знуліць дні свае.

Хіба ж конь стары

Баразну псуе?


2000-2007

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.