epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Учарэпістасць зімы

Красавік прыйшоў,

а снег за вокнамі —

Вось яна, ўчарэпістасць зімы.

Гоні выглядаюць белашчокімі,

І зусім не рады снегу мы.

 

Думка душыць стопудовай гіраю,

Сэрца заспакоіць як і чым,

Калі птушкі прыляцелі з выраю —

Ні цяпла і ні прытулку ім?

 

Год на год,

як кажуць, не прыходзіцца,

Вось сюрпрызы і прыносяць дні.

Мо хоць ты, Святая Багародзіца,

Маразы з снягамі прагані.


2007-2016

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.