epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Уцехаў цытадэлі

Начныя клубы...

Казіно...

Уцехаў блудных цытадэлі,

Тусовак бездухоўных дно —

Ад прадпрымальніцтва бардэлі.

 

Ці можна што

прыдумаць горш?

Што гэта так —

Няма сакрэта,

Праваахоўнікам тым больш,

Дзяржава ведае пра гэта.

 

Начныя клубы — для начэй,

Хто там у іх?

І што там плодзяць?

Разбэшчваць душы ўсё ж лягчэй,

Чым у духоўны свет уводзіць.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 9. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 420 с.