epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Учора-заўтра

Каб мне сёння ўдалося

Здзейсніць тое, што ўчора,

Майго поля б калоссе

Выспявала без гора.

 

Я б дажынкі на троне

Ухваляў гэтым святам.

Ганарыўся б я сёння

Умалотам багатым.

 

Сёння хутка адыдзе,

Час ніхто ўжо не верне.

А для заўтра, што прыйдзе,

Захаваць трэба зерне.

 

Вось і заўтра настала,

Голад з ім неўспадзевам.

Пэўна, ўчора я мала

Працаваў над пасевам.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 14. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2021. - 376 с.