epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Учора і даўно

Вясна надзей,

Здзяйсненняў лета,

Ўсё, што цвіло

І адгуло —

О, як даўно

Было ўсё гэта,

Было?..

Здалося?..

Не было?..

 

Пілося хмельна,

Ўсмак, разгульна,

Невычарпальных мар віно

Было ў тым часе

Светла, ўтульна —

О, як жа ўсё

Было даўно.

 

А вось трагедыі

Ці гора,

І ў час далёкі, малады,

Здаецца,

Што стагналі ўчора,

Хоць пасля іх —

Гады...

Гады...



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.