epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Учора... сёння... заўтра

Што пабольшылi мы на зямлi?

Што забралi ў яе назаўсёды?

Кiм мы будзем, i ёсць, i былi?

Хто мы — ветразi цi перашкоды?

 

Што пабольшылi?..

О-о! Не злiчыць

Брудных плям i бяздумнай дурноты —

Асяроддзе ў пакутах крычыць,

Стогнуць нетры ад нашай «пяшчоты».

 

Што забралi?..

Ачнемся пасля —

Пакаранне-расплата чакае.

З году ў год сiрацее зямля,

Кожны год нехта, нешта знiкае.

Хто мы ёсць?..

Будзем кiм праз гады?..

Сёння круцяць вiры нашу лодку,

Заўтра мы — за глыточак вады,

За скарыначку — ікламі ў глотку.


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.