epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Удзячнасць

Прымі, жыццё, маю падзяку

За святы,

Цяжкасці,

Блуканні.

За тое, што я, часам, плакаў,

За расставанні і спатканні.

 

Прымі, жыццё, паклон сыноўні,

Я змалку быў табой натхнёны,

Я — ад маладзіка да поўні,

Быў і ў бядзе ў цябе ўлюбёны.

 

Круціў, віхурыў час шалёна,

Спрабуючы мой лёс на ломкасць.

А гэта лепш, чым крочыць сонна

Цераз штодзёння нерухомасць.

 

Я жыў, а гэта многа значыць,

Любіў зямлю, імкнуўся ў неба.

І ўсё ж прашу я мне прабачыць —

Я часам жыў не так, як трэба.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 9. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 420 с.