epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Уладарыць ліпень

Ах, лес які зялёны —

кіпень!

Аб безлістоўі —

успамін.

Па ўсім відаць —

ўладарыць ліпень,

У лецейка —

сярэдні сын.

 

На кожным лузе —

стог за стогам,

Пачаўся першы сенакос.

Пад небам ліпеньскім —

пад Богам,

І мой распачынаўся лёс.

 

Вайны Малох страшэнна бухаў,

Паўсюдна жудасна было.

А лецейка —

як павітуха,

Маё раджэнне прыняло.

 

З таго разбэрсанага года

Вайна прыходзіць

толькі ў сны.

І радасна —

што мы й прырода

Жывем так доўга без вайны.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.