epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Упартая кума

Хоць лета-восень —

тэрмін свой,

Ва ўсіх пароўну —

дзякуй Богу.

Зіма ж валтузіцца з вясной,

Не хоча саступаць дарогу.

 

Зіму піхае сакавік:

— Даволі, адгула сваё ты!

Ужо апошні снегавік,

Як кажуць,

памачыўся ў боты.

 

Ды не, ўпіраецца зіма,

Ў сакавіка хоць дзень украдзе,

І гэта ўпартая кума

Яшчэ не раз заснегападзе.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.