epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Упоперак

О старасць, сумная, сляпая,

Сказаць табе ці не,

Чаго мне сёння не хапае,

Што сёння сніцца мне?

 

Мне не хапае выбуховай

Разынкі ў кожным дне.

І безаглядных, безгаловых

Дзён не хапае мне.

 

Хачу для прыгажуні мілай

І для усіх людзей,

Быць ратавальнай песняй шчырай,

Каб сэрца птушкай вольнакрылай

Ірвалася з грудзей.

 

Я жыць хачу, ці ж гэта мала,

Уздвіжыцца да зор.

А ты упоперак мне стала,

Як памінальны хор.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 12. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 416 с.