epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Урок

Званок у дзверы —

Раз і...

Многа раз.

І гаспадыня —

Да дзвярэй

У той жа час.

— Іду ўжо!

Чую я!

Іду!

Хвілінку!..

Ў здзіўленні гаспадыня

Хмурыць бровы:

— Вітаю вас!..

Вы да каго,

Мужчынкі?

Вы памыліліся,

Напэўна?

Хто вы?

Не!

Я не выклікала,

Не...

Пусціце!

Не трэба!

Ды пакіньце вы мяне!

Куды вы?

Не пушчу!

Там спіць...

Там — дзіце.

Вой, як баліць!

Ратуйце!

Памажыце!..

__________

 

Пластом

Яна ляжала

Нерухомым...

Не адчыняйце дзверы

Незнаёмым.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.