epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Усе часы

У вершах —

Ні прыдумак, ні параднасці,

А толькі смех і плач душы жывой.

Ва ўласны лёс ўплятаю лёс сучаснасці,

Сучаснасць у сябе ўплятае мой.

 

Яны і ні адмоўным не загушчаны,

Й станоўчага у іх не цераз край.

Душу ўплятаю я у лёс мінуўшчыны,

Дзе адгулі надзеі і адчай.

 

Хвалююць нас праблемы ўсе адвечныя

І кожная падзея, кожны час.

У будучыню зазіраю сэрцам я —

Віват, нашчадкі!

Як вы там без нас?



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 10. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 432 с.