epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Усе мы — землякі

Як плынь адной ракі —

Пад сонцам людзі.

Усе мы — землякі

Былі і будзем.

 

Цяжкі нам выпаў час —

Да грэху прагнасць.

Таму ляжыць на нас

За ўсё адказнасць.

 

Мы — ад адной Зямлі,

Усе — зямляне:

Лакеі, каралі

І лагайчане.

 

Адна бяжыць праз час

Жыцця дарога.

І Бог адзін у нас,

Хоць вераў многа.


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.