epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Усё, што змагу

Я гэты свет пакіну смела,

Адну мне дробязь абяцайце —

Не везці ў крэматорый цела,

Вы лепш яго зямлі аддайце.

 

Калі ад Беларусі мілай

Адхлыне чорны боль і ліха,

Не варухнуся — і ў магіле

Ляжаць я буду ціха-ціха.

 

Калі ж драпежныя маланкі

Абпаляць сэрца Беларусі,

Напружу я свае астанкі

І... у труне перавярнуся.


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.