epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Усмешка Сальеры

Не ламайцеся ў зачыненыя дзверы —

У пакоі тым ніхто вас не чакае.

Там усмешка не Джаконды, а Сальеры

Іншадумцаў, вальнадумцаў сустракае.

 

За парогам тым — не пахне беларусам,

Пах угодніцтва пакой запоўніў чадам.

Кожны там адзіным звязаны хаўрусам,

Бо сумленне перакрэсліла пасада.

 

Не ламайцеся — зачыненыя дзверы!

І не верце красамоўнай шыльдзе — хлусіць!

У пакоі тым — салодка на паперы,

А на справе — вельмі горка Беларусі!


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.