epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Успаміны

Мы з табою спазніліся —

Ты — прыйсці,

Я — адкрыцца.

Не хапіла нам шчырасці,

Як было не спазніцца?

 

Не хапіла нам смеласці,

Мы ж паставілі кропку.

Мець агульнае ў цэласці

Трэба не паасобку.

 

Нас дарогі здарожылі,

Нас гады пастамлялі.

Пэўна, штосьці мы множылі

Й непазбежна гублялі.

 

Смуткі й радасці кожныя

З намі не без прычыны...

Па жыцці спадарожныя —

Успаміны, ўспаміны.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.