epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Утульна і балюча

Цішыні не стала

За вокнамі.

 

Вёска загула

Мотаблокамі.

 

Вёска зараўла

Бензапіламі.

 

Вёска аджыла

Днямі шчырымі.

 

Курадыміць кожная

Раніца

 

Салаўі ад вёсак

Цураюцца.

 

Быццам тут няма

Сэрца чулага.

 

Месца тут няма

Для мінулага.

 

Ні кароўцы месца,

Ні коніку.

Ды няўтульна ў небе

І сонейку.

 

Я жыву мінулага

Рэшткамі

 

Я іду

Ўспамінамі-сцежкамі.

 

Да цябе адзіная,

Мілая.

 

Вёсачка былая,

Аджылая.

 

Часам на зямлі

Зруйнаваная,

 

Ды ў душы навек

Захаваная.

 

Як жа мне утульна

Ў той далечы,

 

Як балюча тут,

Дажываючы.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.