epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Узаемнасць

Ці вецер голле разгайдаў?

Ці лес мяне пазнаў, вітае?

О як мой дружа

шмат мне даў!

Любоў яго —

любоў святая.

 

Яна — ўзаемная у нас

І па-другому быць не можа.

Нас ссябраваў

імклівы час —

Надзейна, шчыра і прыгожа.

 

Мае малечыя гады

Маю прадфінішную сталасць,

Любоў да лесу —

назаўжды

Свядома з лесам аб’яднала.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.