epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Узаемнасць

Ёсць ціхі куточак зямлі ў Беларусі,

З якім я звязáны душой на вякі,

Якім я народжаны і ганаруся —

Жылі тут мае і дзяды, і бацькі.

 

Адрэжце у птушкі жыццё яе — крылы,

Падкіньце ў паветра, яна не ўзляціць.

Вось гэтак і я, без цябе, краю мілы,

Не тое, ўзляцець каб, не здолею жыць.

 

А ўсё ж шчыраванне любові ўзаемнай,

Ад нас незалежна аднойчы міне.

Мне будзе ў зямлі без цябе непрыемна,

Ды й ты з ціхім сумам успомніш мяне.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 13. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 480 с.