epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Узаемныя віншаванні

Ад хіміі карысці мала,

Бо валасам — хана.

І лысіну цяпер хавала

Пад парыком яна.

 

А я — як эталон паводзін,

Без тлумачальных слоў,

І падарыў у дзень народзін

Ёй хну для валасоў.

 

Ў адказ мне гэта аферыстка

Ўручыла, зноў без слоў,

Дарунак дробны і някідкі —

А ў ім...

Навошта зубачысткі?

Ў мяне ж няма зубоў.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 10. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 432 с.