epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Узяць бы гармонік!

Узяць бы гармонік — ды з хаты,

Ды рэзнуць па вёсцы фарсіста.

Збірайцеся, хлопцы, дзяўчаты,

Падтрымлівайце гарманіста.

 

Частуйце частушкай гармонік,

Каб спеў ваш узнёсся над часам.

Скачыце, дзяўчаты, як конік,

Прытопніце, хлопцы, абцасам.

 

Няхай вашых спеваў галоскі

Ажывяць зямельку і хаты,

Бо вёскі без песень — не вёскі,

Без моладзі ўвогуле — краты...

 

З гармонікам выйсці магу я

І рэзнуць наўшыркі й да неба.

Ды ў вёсцы другое пануе,

Сучаснаму гэта не трэба.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.