epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Узнагарода

Вышэйшая з усіх узнагарода

Была б якая пажадана мне?

Магчыма, памяць і любой народа?

Адказ мой, не вагаючыся —

Не!

 

Гучыць абагульняючы-абстрактна

Народ...

У ім, на жаль, згублюся я.

Агульная увага —

тэрмін штатны,

Агульная адказнасць —

Нічыя.

 

Вось, каб напрыклад,

чалавек вясковы

Ці просты гарадскі,

праз колькі год,

Прыклаў да сэрца

маіх твораў словы

І ў ім адчуў палёгку ад нягод.

 

Бо хто не замілоўваўся

ад хлеба,

А дома ладзіць

шведскі стол штодня,

Такім «крутым»

паэзія не трэба,

Такі «народ» для творцаў —

Не радня.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.