epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Узрадуйцеся...

Няўжо настолькі верш

нікчэмны мой,

І думкі ў ім —

як сярод мора мелі,

А ў ім пачуцці,

як лясы зімой,

Што без птушынай

шчабятні знямелі?

 

Няўжо няма ў ім

сэнсу і душы?

Няўжо ён прафесійна

нізкай пробы?

Чаму і для каго

мой верш чужы?

Ці аўтар (а каму?)

недаспадобы?

 

Няўжо памерці трэба,

Сапраўды,

Каб зганьбілі мой верш

ці ухвалілі?

Узрадуйцеся,

я — не малады,

Вы, ў рот вады набраўшыя —

У сіле.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 10. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 432 с.